19 красавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Касціцын: Раблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб вярнуцца ў НХЛ

3
Андрэй Касціцын: Раблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб вярнуцца ў НХЛ

Беларускі нападнік гатовы вярнуцца ў НХЛ і адкрыты для прапаноў ад любога клуба з вядучай лігі свету.

Пра гэта Андрэй Касціцын сказаў у каментары sportsnet.

"Я гатовы вярнуцца ў НХЛ. Калі я зноў траплю ў НХЛ - гэта будзе гэтак жа выдатна, як у першы раз. Я раблю ўсё, што ад мяне залежыць. Я вельмі шмат трэніруюся і старанна працую. Калі ў мяне атрымаецца трапіць за акіян, я буду старацца закідваць як мага больш - я ведаю, што ўмею гэта рабіць.

Мне падабаецца заакіянскі стыль гульні. На маленькіх пляцоўках куды больш шанцаў закінуць шайбу. Я адкрыты для любой каманды. І я думаю, што магу дапамагчы любому клубу", - паведаміў Андрэй Касціцын.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках