28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан: ЗША павінны паводзіць сябе разумней, калі маюць справу з Пуціным

6
Хілары Клінтан: ЗША павінны паводзіць сябе разумней, калі маюць справу з Пуціным

Паводле ейных слоў, альтэрнатывы ўзаемадзеянню з Расеяй няма.

Былая дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан, што балатуецца ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, паведаміла, што Злучаныя Штаты не павінны адмаўляцца ад узаемадзеяння з Уладзімірам Пуціным. Паводле ейных слоў, "ён няпросты чалавек", але наўрад ці "ёсць якая-небудзь альтэрнатыва сталага ўзаемадзеяння". Як сказала Клінтан, Вашынгтон павінен паводзіць сябе разумней у дачыненні да Масквы, піша NEWSru.com.

"Мы павінны быць значна больш разумнейшымі, калі мы маем справу з Пуціным і ягонымі амбіцыямі", - прыводзіць Reuters словы экс-дзяржсакратаркі. "Ён няпросты чалавек, - працягнула Клінтан. - Аднак не думаю, што ёсць якая-небудзь альтэрнатыва сталага ўзаемадзеяння".

Амаль месяц таму Клінтан, выступаючы на мітынгу, назвала Расею адной з трох традыцыйных для Вашынгтона пагроз - двума іншымі з'яўляюцца Іран і Паўночная Карэя. Экс-дзяржсакратарка уступіла ў перадвыбарчую гонку ў сярэдзіне красавіка, але затым надоўга сышла ў цень, пазбягаючы каментароў аб скандальных выдатках і донарах дабрачыннага фонду Клінтанаў.

Паводле звестак сацапытання тэлекампаніі CNN і даследчай службы ORC, цяпер Клінтан з'яўляецца самай папулярнай кандыдаткай на пасаду кіраўніка дзяржавы сярод дэмакратаў. Сярод рэспубліканцаў фаварытам, як сцвярджаюць сацыёлагі, з'яўляецца былы губернатар Фларыды Джэб Буш.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках