28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпература ў Беларусі падымецца да 36 градусаў

7
Тэмпература ў Беларусі падымецца да 36 градусаў

Сіноптыкі папярэджваюць аб аранжавым узроўні небяспекі.

У наступныя суткі, 6 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Уначы будзе пераважна без ападкаў. Удзень у асноўным па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер будзе пераменных напрамкаў сярэдні, пры навальніцах моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў цяпла, па поўначы Віцебскай вобласці - 9-12 градусаў. Удзень тэмпература паднімецца да 28-34 градусаў вышэй за нуль, па поўдні рэспублікі - да плюс 35-36 градусаў.

У найбліжэйшыя дні ў сувязі з перавагай сухога ды гарачага надвор'я ў краіне захаваецца складаная пажаранебяспечная абстаноўка. Сіноптыкі нагадваюць пра неабходнасць асцярожнага абыходжання з агнём і просяць з разуменнем паставіцца да забароны наведваць лясы і разводзіць вогнішчы.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках