23 красавiка 2024, aўторак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Арменіі: дэманстранты адмаўляюцца пакідаць цэнтр Ерэвана

6
Пратэсты ў Арменіі: дэманстранты адмаўляюцца пакідаць цэнтр Ерэвана

Пратэстоўцы ў Ерэване адмовіліся разблакаваць праспект Баграмяна і далі ўладам час на выкананне патрабаванняў.

Дэманстранты, якія ўжо амаль два тыдні перакрываюць адзін з цэнтральных праспектаў Ерэвана ў знак пратэсту супраць падвышэння тарыфаў на электраэнэргію, далі ўладам тэрмін да вечара панядзелка для таго, каб выканаць іх патрабаванні. Пра гэта паведамляе «Укринформ».

Звяртаючыся да грамадзян, якія сабраліся на вячэрні мітынг на праспекце Баграмяна ў суботу, адзін з лідараў пратэстоўцаў Давід Санасарян зноў пералічыў тры асноўныя патрабаванні пратэстоўцаў да прэзідэнта краіны Сержу Саргсяну, а менавіта: скасаваць пастанову Камісіі рэгулявання грамадскіх паслуг аб павышэнні тарыфаў на электраэнэргію на больш чым 16 адсоткаў; пакараць тых, хто аддаў загад і ўчыняў гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў і журналістаў пры разгоне дэманстрацыі 23 чэрвеня; перагледзець існуючыя тарыфы на электраэнэргію ў бок іх паніжэння.

Санасарян заявіў, што, нягледзячы на некаторы раскол у шэрагах пратэстоўцаў (група «Не рабунку», што ініцыявала пратэсты два тыдні таму, зараз не падтрымлівае радыкальныя патрабаванні і бестэрміновы мітынг) дагэтуль ім усё ж удалося ўтрымаць свае пазіцыі на «палітычным праспекце нумар адзін», дзе размешчаны будынкі Канстытуцыйнага суда, Нацыянальнага Сходу і прэзідэнцкага палаца.

«Мы не збіраемся разблакоўваць праспект... Пачынаючы з панядзелка, калі ўлады не выканаюць нашы патрабаванні, кожны вечар а 21:00 мы будзем рухаць нашы барыкады наперад», - заявіў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках