20 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Слоніма зладзіў пагром у паліклініцы праз дзяўчыну

13
Жыхар Слоніма зладзіў пагром у паліклініцы праз дзяўчыну

Сцэна рэўнасці ў паліклініцы для маладога сланімчаніна можа скончыцца рэальным крымінальным тэрмінам.

Гарачае сэрца і нецвярозы розум часта становяцца прычынай злачынстваў. У Слоніме хлопец застаўся сам-насам са сваёй каханай пасля заканчэння працоўнага дня на працоўным месцы. Пара адпачывала ў меру магчымасцяў сціплага памяшкання, не абышлося без алкаголю. У нейкі момант маладога чалавека «пераклініла», і ён учыніў сцэну рэўнасці. Для мацнейшай пераканаўчасці сланімчанін стаў раскідваць і ламаць рэчы, паведамляе прэс-служба Гарадзенскага ўпраўлення ўнутраных спраў.

Паліклініка, дзе лаялася моладзь, знаходзіцца на першым паверсе інтэрната. Скандал пачулі на вахце, пасля чаго адразу выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі, якія выехалі на месца здарэння, выявілі галоўнага героя трагедыі там жа. Малады чалавек быў затрыманы, але мера стрымання ў дачыненні да яго не абіралася.

У выніку сцэны рэўнасці дзяўчына не пацярпела, а вось за два стацыянарных тэлефона і амбулаторныя карткі пацыентаў, якія выкінуў хлопец, прыйдзецца адказваць перад законам. Паводле ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь - «Хуліганства» - распачатая крымінальная справа. «Атэлу» можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках