20 красавiка 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт FIFA баіцца пакідаць Швейцарыю праз магчымасці арышту

7
Прэзідэнт FIFA баіцца пакідаць Швейцарыю праз магчымасці арышту

Зэп Блатэр прызнаўся, што баіцца пакідаць Швейцарыю праз магчымасць арышту.

Па гэтай прычыне кіраўнік FIFA не наведаў фінал жаночага чэмпіянату свету ў Канадзе, у якім ЗША абыгралі Японію (5:2), піша football.ua.

«Не таму што ў амерыканцаў ёсць нешта канкрэтнае супраць мяне, а таму што мой арышт можа выклікаць рэзананс. Пакуль не ўладзіцца, не буду рызыкаваць і ездзіць, - цытуе Блатэра Goal.com са спасылкай на Welt am Sonntag. - Трэба час, каб прыйсці ў сябе пасля ўсяго, што адбылося. Няўпэўненасць у сабе - вораг для лідара, але я веру ў тое, што раблю. Я не маю намеру зноў станавіцца кандыдатам у прэзідэнты, але пакуль што мне трэба весці барацьбу - дзеля FIFA, а не сябе».

Нагадаем, 2 чэрвеня Зэп Блатэр на экстранай прэс-канферэнцыі абвясціў аб тым, што пакіне пасаду прэзідэнта FIFA, якую ён займаў з 1998 года і 29 траўня быў пераабраны на пяты тэрмін. Выбары новага прэзідэнта адбудуцца не раней снежня. Перад сыходам Блатэр мае намер правесці адміністрацыйную рэформу FIFA.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках