19 красавiка 2024, Пятніца, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкія СМІ паведамілі аб падрыхтоўцы да ўводу войскаў у Сірыю

2
Турэцкія СМІ паведамілі аб падрыхтоўцы да ўводу войскаў у Сірыю

У сталіцы Турцыі Анкары адбудзецца сустрэча камандуючых войскамі, падчас якой будзе абмяркоўвацца вайсковае ўварванне ў Сірыю.

Аб гэтым піша турэцкая газета Hurriyet, паведамляе ZN.ua.

У гэтай сустрэчы прымуць удзел камандуючыя танкавымі і мотастралковымі падраздзяленнямі, а таксама атрады спецназа. Адным з пытанняў будзе прызначэнне камандуючага магчымым вайсковым уварваннем.

На гэты момант Турцыя размясціла на мяжы з Сірыяй 54 тысячы жаўнераў, што складае блізу 15% ад усёй колькасці сухапутных войскаў.

3 ліпеня прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу паведаміў, што Анкара за апошнія некалькі дзён нарасціла вайсковы кантынгент, улучна са спэцназам і вайсковую тэхніку, на мяжы з Сірыяй.

Канфлікт паміж Турцыяй і Сірыяй пачаўся 3 кастрычніка 2012, калі турэцкі бок адкрыў агонь па сірыйскай тэрыторыі ў адказ на інцыдэнт на мяжы, дзе ў выніку падзення артылерыйскіх набояў загінулі пяць чалавек. Сусветная грамадскасць асудзіла інцыдэнт і заклікала не дапускаць эскалацыі канфлікту.

16 траўня турэцкія ВПС збілі сірыйскі гелікоптэр за ўварванне ў паветраную прастору краіны. «Сёння а 14.04 быў збіты сірыйскі гелікоптэр, які цягам пяці хвілін знаходзіўся ў паветранай прасторы Турцыі на адлегласці сямі міль ад мяжы. Я віншую нашы ВПС, якія адрэагавалі на парушэнне нашай мяжы», - сказаў кіраўнік мінабароны Турцыі Ісмет Йылмаз.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках