19 красавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская турыстка пра не дужа гасцінны Крым: Савецкі адпачынак і неадэкватныя кошты

5
Расейская турыстка пра не дужа гасцінны Крым: Савецкі адпачынак і неадэкватныя кошты

Як распавяла жыхарка Санкт-Пецярбурга Таццяна Шубіна, якая стала «мільённай» турыстка ў акупаваным Крыме сёлета, гасцям на паўвостраве не радыя.

Як паведамляе «Радыё Свабода», падчас засялення ў пансіянат ёй трэба было запаўняць кучу папер з анкетамі і пытаннямі накшталт «дзе працуеце і кім».

«У рэшце, мы ж адпачываць прыехалі, якая розніца! Пасля чатырох гадзін у аўтобусе думаеш, як бы хутчэй атрымаць нумар і прыняць гарызантальнае становішча. Адразу ствараецца ўражанне, што ты не госць, якому рады, якога чакалі, а мыш, якая правоў не мае, і павінна падпарадкоўвацца агульнаму распарадку і правілам - гэта самае важнае», - сказала яна.

Жанчына звярнула ўвагу на зусім неадэкватныя кошты як у кавярнях, так і на сумнеўныя спектаклі і параўнала цяперашні адпачынак у Крыме з савецкімі часамі.

Таксама выданне адзначае, што расейская турыстка не адчула і свой адмысловы статус «мільённага» турыста: нягледзячы на тое, што яна прыехала з трыма дзецьмі, ёй далі сертыфікат на бясплатныя экскурсіі толькі на адну персону.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках