19 красавiка 2024, Пятніца, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлетак з Віцебска прапаноўваў мінакам чай пад выглядам наркотыкаў

7
Падлетак з Віцебска прапаноўваў мінакам чай пад выглядам наркотыкаў

Расейская паліцыя і беларуская міліцыя падазраюць падлетка з Віцебска ў рабаваннях.

Пра гэта паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Паліцыяй Расейскай Федэрацыі затрыманы 14-гадовы хлопец, які прапаноўваў мінакам чай пад выглядам наркотыкаў. Як высветлілася, непаўнагадовы адшукваўся аператыўнікамі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска ў падазрэнні ва ўчыненні рабавання. У Менску ён таксама выкарыстаў схему продажу гарбаты пад выглядам наркотыкаў. Так, 34-гадоваму менчуку хлопец прапанаваў купіць курыльную сумесь. «Забаронены прадукт ён прадэманстраваў у запалкавай скрынцы. Калі ж пакупнік пачаў даставаць грошы, каб расплаціцца, падлетак выхапіў з рук кашалёк і ўцёк. У кашальку было парадку Br1 млн», - растлумачылі ў ГУУС.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што падазраваны - жыхар Віцебска. У сталіцу ён прыехаў для нелегальнага заробку. Пасля ўчынення рабавання падлетак, які знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі ў справах непаўналетніх, стаў хавацца ад менскай міліцыі і з'ехаў у Расейскую Федэрацыю да бацькі. Там быў затрыманы паліцыяй за аналагічнае злачынства.

У дачыненні да падлетка распачатая крымінальная справа паводле арт. 206 «Рабаванне» КК Беларусі. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Развязваецца пытанне аб ягонай экстрадыцыі ў Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках