28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Бутусаў: Расея стварае ў ЛНР новае войска

2
Юрый Бутусаў: Расея стварае ў ЛНР новае войска
Юрый Бутусаў

Расейскае вайсковае камандаванне спрабуе стварыць у так званай «ЛНР» новае войска, цалкам яму падкантрольнае.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook піша журналіст і вайсковы экспэрт Юрый Бутусаў.

«Спаборнік спрабуе павысіць баяздольнасць частак наймітаў. Ідуць спробы стварыць вайсковую арганізацыю - ўсё кіраванне на вышэйшым узроўні ў руках «адпускнікоў» - дзеючых афіцэраў узброеных сіл Расеі. Спрабуюць наладзіць баявую падрыхтоўку банд паблізу лініі фронту, і нарасціць колькасць - на акупаванай тэрыторыі пагалоўная мабілізацыя» , - адзначае ён.

Таксама Бутусаў звяртае ўвагу на тое, што на ўсіх наймітах і тэрарыстах стандартная расейская вайсковая экіпіроўка, прыкмета масавых паставак рыштунку з РФ.

«Расея наладзіла выплаты «заробкаў» для бандытаў, таму што пастаяннае адцягненне на рабаванні і на асабістыя пытанні бандытаў зніжала кіравальнасць з боку камандавання. Адно з новаўвядзенняў зроблена відавочна нейкім кадравым расейскім генералам - каб дамагчыся аднастайнасці ў форме і нашэнні знакаў адрознення, і для стандартнай хуткай ідэнтыфікацыі сваіх вайскоўцаў, у «ЛНР» загадалі насіць дзве георгіеўскія стужачкі - на назе і на руцэ, гарызантальна размешчаныя, прышытыя альбо апранутыя на гумцы. Дробязь, але цікава...», - піша Бутусаў.

З ягоных слоў, расейскія генералы спрабуюць стварыць вялікае наёмнае войска па ўзоры Прыднястроўя, Абхазіі, Асеціі, хоць відавочна, што людскіх рэсурсаў для ўкамплектавання гэтых войскаў жаўнерамі і малодшымі афіцэрамі ў праціўніка няма.

«Акупіраваная тэрыторыя па-ранейшаму ўтрымліваецца бандытамі перш за ўсё праз пагрозу ўварвання і прамога ўдзелу падраздзяленняў расейскага войска. Але яны рыхтуюцца да вайны, і папаўняюць запасы гарматнага мяса», - рэзюмаваў экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках