19 красавiка 2024, Пятніца, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: Кірыл Сілівончык не прасіў перавесці яго ў Беларусь

2
МЗС: Кірыл Сілівончык не прасіў перавесці яго ў Беларусь
Кірыл Сілівончык

Беларускае МЗС сочыць за лёсам асуджанага ў Расеі беларуса Кірылы Сілівончыка.

Пра гэта гаворыцца ў адказе замежнапалітычнай установы на зварот Партыі БНФ, распаўсюджаны яе прэс-службай.

МЗС паведамляе, што адсочвае развіццё сітуацыі вакол Кірылы Сілівончыка, перш за ўсё за захаваннем ягоных правоў і законных інтарэсаў на міждзяржаўным узроўні.

Як сцвярджае замежнапалітычнае ведамства, атрыманыя ў кансультацыях з расейскім бокам і адвакатамі Сілівончыка звесткі сведчаць аб адсутнасці неабгрунтаванага абмежавання правоў беларускага грамадзяніна.

Таксама МЗС паведамляе, што падчас камунікацыі прадстаўнікоў міністэрства з Сілівончыкам ён не выказваў просьбы аб консульска-прававой дапамозе і не выказваў ніякіх скаргаў. Пажаданне адбываць пакаранне на тэрыторыі Беларусі Сілівончык таксама не выказваў і запэўніў, што ягоная пастанова не абскарджваць прысуд была асэнсаванай.

22-гадовы гамяльчук Кірыл Сілівончык, які працаваў сістэмным адміністратарам на адным з заводаў у Ніжнім Ноўгарадзе, прысуджаны Маскоўскім акруговым вайсковым судом да двух гадоў калоніі-пасялення за заклікі вярнуць Крым Украіне. На сваёй старонцы ў сацсетцы ён размяшчаў тэксты і малюнкі ў падтрымку Украіны і з асуджэннем расейскай палітыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках