23 красавiка 2024, aўторак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна створыць стабілізацыйны энэргафонд

Украіна створыць стабілізацыйны энэргафонд

Украіна створыць стабілізацыйны (рэзервовы) энэргетычны фонд на $1 млрд у 2015 годзе.

Адпаведная пастанова замацаваная ўрадавай пастановай №459 ад 24 чэрвеня, піша "Карэспандэнт".

"Фармаванне стабілізацыйнага (рэзервовага) энэргетычнага фонду вядзецца Нафтагазам Украіны паводле дамоў, падпісаных з вонкавымі крэдыторамі, пад дзяржгарантыі на падставе асобных пастаноў Кабміна", - сказана ў паведамленні.

Сродкі з рэзервовага энэргофонду будуць выкарыстоўвацца НАК для закупкі імпартнага газу, паслуг па далучэнні і доступу да газатранспартных сетак, аплаты паслуг у транспартаванні і захоўванні газу.

"Газ, куплены за кошт сродкаў стабілізацыйнага энэргофонду, захоўваецца ў падземных сховішчах ПАО “Укртрансгаз” і выкарыстоўваецца “Нафтагазам” на падставе асобных пастаноў Кабміна", - адзначана ў дакуменце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках