29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спякота ў Беларусі ў другой палове тыдня спадзе

1
Спякота ў Беларусі ў другой палове тыдня спадзе

Атмасферныя франты ў другой палове тыдня выцесняць спякотнае паветра трапічнага паходжання за межы краіны.

Спякота ў Беларусі ў другой палове тыдня спадзе, паведаміла БелТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.

"На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е. Атмасферныя франты ў другой палове тыдня выцесняць спякотнае паветра трапічнага паходжання за межы рэспублікі, да нас пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы са Скандынавіі, і тэмпературны фон пачне паніжацца", - распавяла яна.

Уночы 7 ліпеня на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах магчымы невялікі дождж. Пры навальніцах месцамі магчымае шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м$/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 14 да 21 градуса, удзень - ад 22 па поўначы да 29 градусаў па поўдні краіны.

8 ліпеня ўночы будзе таксама пераважна без ападкаў, удзень - у заходніх і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, магчымы град. Удзень на захадзе пры навальніцах парывы ветру ўзмоцняцца да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19, удзень - 28-34 вышэй за нуль. Месцамі на поўдні тэмпература паднімецца да 35-36 градусаў. На поўначы паветра прагрэецца да 25-27 градусаў.

Паступовае паніжэнне тэмпературы паветра пачнецца 9 ліпеня. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уночы і раніцай у паўночна-ўсходніх раёнах месцамі моцныя. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Удзень на захадзе вецер узмоцніцца да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-22 градусы, удзень - 20-27 градусаў.

Уначы 10 ліпеня месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 9 да 15, удзень - ад 15 да 22 градусаў.

11 ліпеня на большай частцы тэрыторыі, а 12 ліпеня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў. Удзень 11 ліпеня будзе 16-23 вышэй за нуль, 12 ліпеня слупок тэрмометра ўсталюецца на адзнацы 17-24 градуса, на паўднёвым захадзе да 26 градусаў цяпла.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках