20 красавiка 2024, Субота, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працадаўцы завінаваціліся работнікам 410 мільярдаў

10
Працадаўцы завінаваціліся работнікам 410 мільярдаў

Пратэрмінаваная запазычанасць за заробкі за чэрвень вырасла на 37%.

За чэрвень 2015 пратэрмінаваная запазычанасць за заробкі ў Беларусі вырасла ў параўнанні з траўнем на 37%, або 111,1 млрд рублёў. На 1 ліпеня яна склала 411,7 млрд рублёў, або 2,1% фонду заробку за травень 2015 года, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Працадаўцы вінныя заробак 75,9 тысячы работнікаў у 555 арганізацыях. Гэты паказчык вырас на 25,4%. Як і летась, у пералік вінаватых увайшлі збольшага сельгаспрадпрыемствы.

Больш за ўсё арганізацый-дэбітораў знаходзіцца ў Менскай вобласці - 250 (сума запазычанасці 179,4 млрд рублёў), далей ідуць: Віцебская - 219 (135,5), Гарадзенская - 49 (36,2), Магілёўская - 18 (23,5 млрд), Менск - 12 (32 млрд), Гомельская - 5 (4 млрд), Берасцейская - 2 (1,1 млрд).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках