19 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпецкія ісламісты замінавалі Суэцкі канал

Егіпецкія ісламісты замінавалі Суэцкі канал
Суэцкі канал

У Егіпце арыштаваныя сябры арганізацыі «Браты-мусульмане», якія збіраліся, учыніць тэракт з мэтай блакавання Суэцкага канала.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

У склад тэрарыстычнай групы ўваходзілі 13 чалавек, у тым ліку супрацоўнік адміністрацыі канала. Частку падазраваных атрымалася арыштаваць, астатніх шукаюць. Змоўнікі паспелі закласці бомбы ў збудаванні ачышчальнай сістэмы і сістэмы электразабеспячэння Суэцкага канала, а таксама закапалі некалькі выбуховых прылад на берагах.

Новую кампанію супраць «Братоў-мусульман», дзейнасць якіх забароненая ў Егіпце, сілавікі распачалі пасля таго, як 29 чэрвеня аўтамабіль егіпецкага генпракурора Хішама Бараката падарваўся на фугасе ў Геліополі. Ад атрыманых ран чыноўнік памёр. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка «Народны супраціў Гізы», якая мела намер адпомсціць за смяротныя прысуды ісламістам.

Пасля гэтага 1 ліпеня егіпецкія сілавікі ў Каіры ліквідавалі дзевяць высокапастаўленых чальцоў «Братоў-мусульман». Паводле версіі МУС Егіпта, яны планавалі тэракты супраць прадстаўнікоў СМІ ды дзяржструктур. Ісламісты заявілі, што іх лідары «былі спакойна забітыя», і заклікалі да паўстання супраць «мясніка» - егіпецкага прэзідэнта Абдэля Фатаха ас-Сісі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках