25 красавiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава захварэла на монануклеоз

19

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава распавяла пра дыягназ, які ёй паставілі лекары, - монануклеоз.

Дар'я запэўніла заўзятараў, што вострая форма ўжо прамінула, піша «Прессбол».

«Монануклеоз. Дзесьці я ўжо пра гэта чула. Не самы прыемны дыягназ. Усіх вітаю і просьба не бедаваць, вострая форма ўжо прамінула. З рэкамендацый медыкаў: адпачынак і праходкі на свежым паветры. З'явіўся шанец нацешыцца летам...»

Монануклеоз - інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Суправаджаецца ліхаманкай, ангінай, уздзейнічае на ўнутраныя органы і прычыняецца да змены складу крыві.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках