18 красавiка 2024, Чацвер, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік FIFA адхілены ад футбола на сем гадоў

1
Чыноўнік FIFA адхілены ад футбола на сем гадоў
Харольд Мэйн-Нікалс

Харольду Мэйн-Нікалсу забаронена займацца ўсялякай дзейнасцю, звязанай з футболам.

Камітэт этыкі FIFA адхіліў ад працы тэрмінам на сем гадоў функцыянера, які ўзначальваў камісію ацэнкі заявак на правядзенне чэмпіянатаў свету ў футболе 2018 года ў Расеі і 2022 года ў Катары, паведамляе BBC.

Прычыны такой пастановы не называюцца.

Былы кіраўнік Федэрацыі футбола Чылі Мэйн-Нікалс заявіў, што ў мінулым годзе FIFA праводзіла ў дачыненні да яго расследаванне з нагоды ягоных сувязяў з Катарскай акадэміяй, што давала месцы для практыкантаў.

Мэйн-Нікалс таксама з'яўляецца аўтарам дакладу, у якім ён папярэджваў FIFA аб тым, што выбар Катара ў якасці краіны, якая прымае Чэмпіянат свету ў футболе, тоіць у сабе сур'ёзныя рызыкі праз занадта гарачае надвор'е летам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках