26 красавiка 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія бамбавікі Ту-95 былі перахопленыя ля заходніх берагоў ЗША

23
Расейскія бамбавікі Ту-95 былі перахопленыя ля заходніх берагоў ЗША

У дзень незалежнасці ЗША, амерыканскія ВПС паўдзельнічалі ў двух інцыдэнтах з расейскімі стратэгічнымі бамбавікамі Ту-95.

Пра гэта паведаміў у панядзелак тэлеканал Fox News, паведамляе "Интерфакс".

Першы выпадак адбыўся 4 ліпеня ля берагоў Аляскі а 17:30 паводле менскага часу. Для перахопу двух расейскіх бамбавікоў былі паднятыя шматмэтавыя знішчальнікі F-22. Другі інцыдэнт зафіксаваны а 18:00 ля ўзбярэжжа штата Каліфорнія. Каб перахапіць яшчэ адну пару Ту-95, ВПС ЗША адправілі два знішчальнікі F-15.

Ту-95 здольныя несці ракеты з ядзернымі ладункамі. Аднак прадстаўнік Камандавання Паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі не ўдакладніў, ці былі ўзброены расейскія самалёты.

Як удакладніў Fox News, у той час, пакуль Ту-95 знаходзіліся ля заходніх берагоў ЗША, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін патэлефанаваў амерыканскаму калегу Бараку Абаму, каб павіншаваць яго з Днём незалежнасці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках