19 красавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дэпутата Дзярждумы канфіскавалі 100 кілаграмаў амерыканскіх даляраў

32
У дэпутата Дзярждумы канфіскавалі 100 кілаграмаў амерыканскіх даляраў

100 кг амерыканскіх даляраў, якія належаць дэпутату расейскай Дзярждумы, канфіскавала федэральная служба бяспекі ў Пецярбургу.

Пра гэта паведамляе "Эхо Москвы".

«Аператыўнікі службы эканамічнай бяспекі ФСБ разам са следчымі, якія займаюцца справай аб шматмільённым махлярстве, павінны былі канфіскаваць дакументы ў офісе «Сіці інвест банка» ў Пецярбургу. Але нягледзячы на існую пастанову, кіраўнік банка адмовіўся пускаць праваахоўнікаў у памяшканне. Праз некалькі гадзін перамоваў супрацоўнікі спецпадраздзялення ФСБ «Град» узялі банк штурмам», - адзначае выданне.

Яны выявілі на падлозе некалькі кардонных каробак, у якіх знаходзілася 7 мільёнаў даляраў і некалькі мільёнаў рублёў. Агульная вага купюр перавысіла 100 кг.

«Паводле інфармацыі, гэтыя грошы належаць дэпутату Дзярждумы ад «Справядлівай Расеі» Аляксею Лысякову, які прадстаўляе ў парламенце Дагестан, Стаўрапольскі край і Чачэнскую рэспубліку», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках