29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка сёння згуляе з Серэнай Уільямс

57
Вікторыя Азаранка сёння згуляе з Серэнай Уільямс

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (23) упершыню ў сезоне прабілася ў васьмёрку наймацнейшых на турніры «Вялікага шлема».

У матчы 1/8 фіналу наша суайчынніца напярэдадні абыграла швейцарку Белінду Бенчыч - 6:2, 6:3.

Двухразовая чэмпіёнка «шлема» апошні раз гуляла ў мэйджар-чвэрцьфінале на леташнім US Open, пасля чаго прайграла ў чацвёртым крузе Australian Open і трэцім - «Ралан Гарос», піша «Трибуна».

За выхад у паўфінал Вікторыя Азаранка згуляе з Серэнай Уільямс (1), якой па асабістых сустрэчах саступае 3-16, у тым ліку 0-2 сёлета. Матч адбудзецца 7 ліпеня. Пачнецца сустрэча не раней 16.30 на Цэнтральным корце.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках