29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Пуцін - гэта не вар'ят, у яго ёсць план што да Украіны

13
Портнікаў: Пуцін - гэта не вар'ят, у яго ёсць план што да Украіны
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ

Расейскі лідар мае пэўны план дэстабілізацыі Украіны.

На думку журналіста Віталя Портнікова, імавернасць новага наступу баевікоў будзе залежаць ад сітуацыі ў Расеі, паколькі прэзідэнт Уладзімір Пуцін - гэта не вар'ят і кіруецца пэўнымі арыенцірамі.

Як распавёў Портнікаў у інтэрв'ю сайту «24», каб разумець, што будзе адбывацца на Данбасе восенню, трэба знаходзіцца ў галаве Уладзіміра Пуціна.

«Ніякіх іншых звестак, якія маглі б сведчыць пра наступ узімку ці ўвосень, мне здаецца, наогул не існуе», - мяркуе Портнікаў.

З ягоных слоў, імавернасць наступу залежыць ад палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў самой Расеі - ці будзе ў Крамля дастаткова грошай на вайну і на ўтрыманне тэрыторый. Акрамя гэтага, адзначыў Портнікаў, трэба зразумець - якой жа мэтай будзе кіравацца расейскі прэзідэнт.

«Для чаго Уладзіміру Пуціну захопліваць Марыупаль? Каб карміць яшчэ нейкую колькасць людзей і дэманстраваць, што горад, які жыў нармальным жыццём у акупацыі, раптам ператворыцца ў такую ж пустыню, як Данецк або Луганск?» - адзначыў журналіст.

З ягоных слоў, расейскі лідар мае пэўны план дэстабілізацыі Украіны, аднак не варта ўважаць яго вар'ятам.

«Не трэба ўяўляць свайго апанента ў даслоўным сэнсе вар'ятам. Ва Уладзіміра Пуціна свая сістэма каштоўнасцяў і арыенціраў у галаве», - дадаў Портнікаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках