19 красавiка 2024, Пятніца, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Вайскоўцы насцярожана ставяцца да перамоваў у Менску

Мінабароны Украіны: Вайскоўцы насцярожана ставяцца да перамоваў у Менску

Украінскія вайскоўцы чакаюць ад менскіх пагадненняў вызначэння парадку дасягнення вынікаў у пытанні спынення агню.

«Вайскоўцы насцярожана ставяцца да перамоваў, яны чакаюць канкрэтных вынікаў у першую чаргу ў кантролі за выкананнем менскіх дамоўленасцей», - такую заяву ў інтэрв'ю ўкраінскаму «5 каналу» зрабіў дырэктар дэпартамента сацыяльнай і гуманітарнай палітыкі Міністэрства абароны краіны Валянцін Федзічаў.

З ягоных слоў, украінскія вайскоўцы чакаюць ад менскіх пагадненняў вызначэння парадку дасягнення вынікаў у пытанні спынення агню, піша БелаПАН.

«Гэта для нас галоўнае, таму што кожны дзень атрымліваць інфармацыю аб чарговых загінулых, аб чарговых параненых, калі вайны няма афіцыйна, - гэта вельмі-вельмі цяжка», - сказаў Федзічаў.

На 7 ліпеня ў беларускай сталіцы запланаваны чарговы раунд перамоваў трохбаковай кантактнай групы ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе з удзелам прадстаўнікоў Украіны, АБСЕ, Расеі і сепаратыстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках