19 красавiка 2024, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Пецярбургу дазволіў прадаваць санкцыйныя прадукты

Суд у Пецярбургу дазволіў прадаваць санкцыйныя прадукты

Арбітражны суд Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці не знайшоў парушэнняў продажу ў Расеі прадуктаў, увоз якіх забаронены ў рамках прадуктовага эмбарга.

Суд разглядаў скаргу гандлёвай сеткі "Магніт" на штраф, вынесены Расспажыўнаглядам у Ленінградскай вобласці, паведамляе расейская служба BBC.

"Урад прадугледзеў абмежаванне на ўвоз пэўнай прадукцыі, а не яе рэалізацыю (продаж). З гэтага вынікае, што абмежаванне ў абарачэнні (продажы) малочнай прадукцыі, у тым ліку сыроў, заканадаўча не замацаванае, то бок адсутнічае склад правапарушэння", - гаворыцца ў пастанове суду.

Такім чынам суд вынес пастанову аб тым, што забарона на ўвоз "санкцыйнай" прадукцыі не раўназначная забароне на яе продаж.

Раней сетка "Магніт" была аштрафаваная Расспажыўнаглядам на 30 тысяч рублёў за незаконны продаж забароненага да ўвозу ў Расею сыру.

У канцы чэрвеня расейскія ўлады падоўжылі эмбарга на пастаўкі прадуктаў з краін, якія ўвялі супраць Расеі санкцыі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне і анэксіяй Крыма.

Перад гэтым Еўразвяз прадоўжыў тэрмін дзеяння эканамічных санкцый у дачыненні да Расеі на паўгода.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках