25 красавiка 2024, Чацвер, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрагрупы: Зробім усё, каб утрымаць еўразону разам

Кіраўнік Еўрагрупы: Зробім усё, каб утрымаць еўразону разам

Міністры фінансаў краін еўразоны маюць намер выслухаць пазіцыю свайго грэцкага калегі аб тым, якое выйсце з сітуацыі бачыць урад Грэцыі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрагрупы Ерун Дэйселблум перад пасяджэннем міністраў фінансаў краін еўразоны ў Брусэлі, піша "Еўрапейская праўда".

"Я думаю, што цягам апошніх тыдняў і месяцаў Еўрагрупа паводзіла сябе вельмі высакародна", - адзначыў ён.

"Гэта азначае, што мы будзем рабіць усё, каб утрымаць еўразону разам, і мы не можам з прычыны гэтага працэсу прыйсці да выніку, які будзе шкодзіць нашаму аўтарытэту", - падкрэсліў Дэйселблум.

З ягоных слоў, міністры фінансаў краін еўразоны маюць намер выслухаць пазіцыю свайго грэцкага калегі што да таго, якое выйсце з сітуацыі бачыць урад Грэцыі.

"Мы будзем чакаць новых прапаноў ад грэцкага ўрада. Спадзяюся, мы атрымаем іх сёння, і мы ўбачым, ці заслугоўваюць яны даверу", - падкрэсліў Дэйселблум.

Нагадаем, раней прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што не чакае хуткага развязання сітуацыі з Грэцыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках