25 красавiка 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На матчы ў Берасці АМАПаўцы даглядалі не толькі гледачоў, але і футбалістаў

14

Працэдуры надгляду пры ўваходзе на стадыён былі падвергнутыя футбалісты берасцейскага «Дынама» перад хатнім матчам 6 ліпеня з салігорскім «Шахцёрам».

Аб гэтым піша offside.by.

А шостай раніцы да стадыёна пад'ехаў аўтобус з футбалістамі берасцейскага «Дынама». І абсалютна ўсе гульцы былі старанна дагледжаныя, рэчы выкладваліся на стол, а буцы ледзь не прасвечвалі. Нават просьбы трэнера разабрацца з гэтай бязглуздзіцай не мелі належнага эфекту.

«Гэта проста цырк, - абураўся абаронца «Дынама» Павел Чалядка. - Бачаць жа, што ідзе каманда, а ўсё адно даглядаюць, усе рэчы, пераглядаюць. Я думаю, ні ў воднай камандзе вышэйшай лігі няма такога, як у нас».

Футбалісты салігорскага «Шахцёра» былі прапушчаныя на стадыён без дагляду. Матч скончыўся перамогай «Дынама» - 3:2.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках