28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Александрыяй BMW рэзнуўся ў картэж дыктатара: 5 пацярпелых, 2 у рэанімацыі

109
Пад Александрыяй BMW рэзнуўся ў картэж дыктатара: 5 пацярпелых, 2 у рэанімацыі

Аварыя, якой не было ў міліцэйскіх зводках, адбылася ўвечары 5 ліпеня ў Віцебскай вобласці.

- Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа паводле факту ДТЗ, які адбыўся 5 ліпеня на аўтадарозе Орша-Шклоў-Магілёў, - паведаміла tut.by афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Блізу 21 гадзіны жанчына-кіроўца BMW, у салоне якога знаходзілася шэсць чалавек, выехала на паласу сустрэчнага руху і рэзнулася ў Mercedes Sprinter, што ехаў у сустрэчным кірунку.

- Mercedes знаходзіўся ў складзе арганізаванай транспартнай калоны ў суправаджэнні транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў, - дадалі ў СК. Паводле інфармацыі партала, гэта аўтамабіль суправаджэння з прэзідэнцкага картэжу.

У выніку сутыкнення кіроўца і трое пасажыраў Mercedes Sprinter атрымалі сур'ёзныя траўмы. "Двое з іх цяпер знаходзяцца ў цяжкім стане пасля праведзеных складаных хірургічных аперацый. Кіроўца BMW шпіталізаваная, але яе жыццю нічога не пагражае", - удакладніла Ганчарова.

Устаноўлена, што сутыкненне адбылося ў паласе Mercedes Sprinter, пра што сведчыць экспэртыза. Слядовая каляіна зафіксаваная падчас правядзення следчых дзеянняў. Акрамя таго, следства мае запіс з відэарэгістратара, усталяванага ў Sprinter.

- Цяпер вывучаюцца ўсе акалічнасці таго, што здарылася. Праводзяцца допыты пацярпелых і сведак, прызначаныя экспэртныя даследаванні. У якасці падазраванай паводле крымінальнай справы, распачатай паводле факту парушэння ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, прыцягнутая 23-гадовая жыхарка Шклоўскага раёна. Стаж кіравання падазраванай - менш за два гады, права на кіраванне аўтамабілем ёю атрыманае ў лістападзе 2013 года.

Аб ходзе следства і яго выніках Следчы камітэт паабяцаў інфармаваць і далей.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках