25 красавiка 2024, Чацвер, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Hacking Team прадавала тэхналогіі расейскаму канцэрну з «чорнага спісу»

Hacking Team прадавала тэхналогіі расейскаму канцэрну з «чорнага спісу»

З дакументацыі італійскай кампаніі Hacking Team вынікае, што кампанія, магчыма, парушыла ўведзеныя Еўразвязам санкцыі.

Hacking Team, чый офіс размешчаны ў Мілане, займаецца распрацоўкай сэрвісаў для сачэння ў інтэрнэце, гаворыцца ў артыкуле, у тым ліку для «ўзлому зашыфраваных файлаў і лістоў, падслухоўвання званкоў па Skype, аддаленага ўключэння мікрафонаў і камер». Сярод кліентаў кампаніі пераважаюць урады і праваахоўныя органы, у тым ліку «з такіх краін з рэпрэсіўнымі рэжымамі, як Егіпет, Азербайджан, Судан і Узбекістан», пішуць аўтары, хоць перш кампанія сцвярджала, што «добраахвотна ўзгодніць свае дзеянні з чорнымі спісамі ЗША, ЕЗ і NАТО», гэта значыць, «рэпрэсіўным рэжымам» тэхналогіі не пастаўляе, піша Инопресса.ру са спасылкай на BuzzFeed.

Прадпрыемства «Квант», якое ўваходзіць у дзяржкарпарацыю «Ростех», знаходзіцца ў Вялікім Ноўгарадзе і «звязанае з блізкім паплечнікам Уладзіміра Пуціна» Сяргеем Чэмезавым, паведамляюць аўтары публікацыі. Першы кантракт «Кванта» з Hacking Team датуецца 2011 годам, а агульны кошт паставак, паводле звестак Buzzfeed, перавысіў 451 тысяч даляраў. Апошні плацеж быў праведзены 30 лістапада [2014], г.зн. праз два месяцы пасля таго, як Еўразвяз увёў забарону на продаж расейскім кампаніям тэхналогій «двайнога прызначэння», якія могуць быць выкарыстаныя ў вайсковых мэтах. Такім чынам, гаворка можа ісці аб парушэнні рэжыму санкцый, робяць выснову аўтары.

Спіс тэхналогій «двайнога прызначэння» і працэдура ўзгаднення паставак такіх тэхналогій у «краіны з дрэнным паслужным спісам у частцы правоў чалавека» рэгламентаваны Васэнаарскімі дамоўленасцямі - міжнародным пагадненнем, пад якім падпісалася 41 краіна, уключаючы Італію, паказвае Buzzfeed. Продаж тэхналогій «двайнога прызначэння» арганізацыям, звязаным з расейскім войскам, цалкам забаронены паводле ўмоваў санкцый, якія ЕЗ увёў у дачыненні да Расеі ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

Асобныя абмежаванні былі накладзеныя на Чэмезава (яму забаронены ўезд у краіны ЕЗ, а ягоныя актывы на тэрыторыі саюза замарожаныя) і «Ростех», якому амерыканскія санкцыі не дазваляюць браць крэдыты на тэрмін больш за 30 дзён.

У дакументах Hacking Team журналісты выявілі пазнаку, што свайго расейскага контрагента кампанія «афіцыйна не падтрымлівае», хоць «Квант» і значыцца ў спісе яе кліентаў, гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках