16 красавiка 2024, aўторак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Амерыка не можа пакінуць грэцкі крызіс на выбар еўрапейцаў

Чаму Амерыка не можа пакінуць грэцкі крызіс на выбар еўрапейцаў

З геастратэгічнага пункту гледжання трэба, каб Грэцыя заставалася звязаная са структурамі бяспекі, такімі як NATO.

Амерыканскі палітык Джон Болтан, які ў 2005-2006 гадах прадстаўляў ЗША ў ААН, мяркуе, што вынік грэцкага рэферэндуму "стварае пагрозу стратэгічным інтарэсам Амерыкі ў Еўропе, прычым Расея і Кітай гатовыя нажыцца за наш кошт", а значыць, Злучаныя Штаты павінны ўмяшацца. Сваё меркаванне ён выказаў у артыкуле для The New York Post (пераклад - InoPressa).

"Што б улады краін еўразоны ў фінансавым плане ні распачалі ў дачыненні да Грэцыі, а Грэцыя - у дачыненні да іх, для Вашынгтона вышэй за ўсё захаванне стратэгічнай зацікаўленасці, якая палягае ў тым, каб у працэсе не пацярпела NATO, - піша Болтан. - З геастратэгічнага пункту гледжання вельмі трэба, каб Грэцыя заставалася моцна звязаная са структурамі бяспекі, такімі як NATO, незалежна ад таго, якую валюту яна абярэ".

На думку аўтара, "у цэнтры гэтага крызісу – першапачатковая хіба еўра: фіскальная палітыка вызначаецца нацыянальнымі дзяржавамі, а манетарную палітыку дыктуе Брусэль. І гэтую прыроджаную хібу могуць паспрабаваць выкарыстоўваць апаненты Захаду ў міжнароднай супольнасці".

"Трэба выразна даць зразумець: магчыма, Еўропа наламала дроў у Грэцыі, але ўмяшання замежных дзяржаў, у якіх можа ўзнікнуць спакуса палавіць рыбку ў каламутнай вадзе, Злучаныя Штаты не пацерпяць, - піша Болтан. - Аб ільготных крэдытах ад Вашынгтона гаворка не ідзе - гаворка аб актыўным палітычным удзеле з мэтай аднадзіць патэнцыйных парушальнікаў спакою. Расея ды Кітай - галоўныя ў гэтым спісе. Улічваючы нядаўнюю пастанову ЕЗ аб працягу эканамічных санкцый супраць Масквы пасля яе вайсковага ўмяшання ва Украіне і анэксіі Крыма, Пуцін прагне нанесці ўдар у адказ. З аднаўленнем Расеі ў якасці моцнага гульца ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе звязаны адчувальны палітычны сімвалізм, а таксама рызыка".

"Занадта доўга амерыканскі замежнапалітычны істэблішмэнт пільнаваўся ўхваленай у ЕЗ канцэпцыі "больш шчыльнага звязу", - высноўвае Болтан. На ягоную думку, гэты падыход "ніколі не адпавядаў інтарэсам Амерыкі, і звязаныя з ім няўдачы і рызыкі сёння відавочныя. Цяпер дакладна не час пакідаць усё на выбар еўрапейцаў".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках