18 красавiка 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыпрас, таемная карта для Брусэля

Цыпрас, таемная карта для Брусэля
Алексіс Цыпрас

Грэцыя мае намер падаць еўрапейскім партнёрам перагледжаны план Юнкера, які прадугледжвае зніжэнне нацыянальнай запазычанасці на мільярд еўраў.

Аб гэтым піша Фэдэрыка Фубіні ў артыкуле, апублікаваным у Corriere della Sera (пераклад - InoPressa).

З моманту заканчэння рэферэндуму прайшло нейкіх 24 гадзіны, але Яніс Варуфакіс ужо здаецца чалавекам з мінулага сэзону. Як бы ні развіваліся найбліжэйшымі тыднямі стасункі паміж Грэцыяй і краінамі-крэдыторамі з астатняй Еўропы, абвестка аб адстаўцы міністра фінансаў прагучала як дэбют у новай шахматнай партыі: той, якую Алексіс Цыпрас спрабуе пачаць з еўрапейскімі калегамі пасля галасавання, што прынесла новыя пакуты мільёнам грэкаў, але і дадатковую палітычную моц маладому прэм'еру, піша аўтар.

Варуфакіс сышоў са сцэны даволі элегантна, падкрэсліўшы, што для Брусэля ягоная прысутнасць непажаданая. На ягонае месца ўжо прызначаны Эўклід Цакалотос, грэк, які атрымаў адукацыю ў Оксфардзе і пільнуецца марксісцка-ленінскіх поглядаў. Цакалотоса ўважаюць за непамяркоўнага нават у цяперашнім грэцкім урадзе, але канструктыўнага і надзейнага, сцвярджае карэспандэнт.

Новаму міністру спатрэбяцца абедзве гэтыя якасці ў тым, што падобнае да новай псіхалагічнай вайны паміж Цыпрасам і лідарамі краін-крэдытораў, піша Фубіні. Грэцкі прэм'ер цяпер мае не толькі больш шырокі народны мандат, але за ім стаіць і ўвесь палітычны клас Грэцыі. Усе партыі, за выняткам неанацыстаў і камуністаў, прасілі Цыпраса прадстаўляць іх у Еўропе і весці перамовы аб пагадненні, "якое грунтавалася б на крытэры справядлівага размеркавання выдаткаў", гаворыцца ў артыкуле.

Цыпрас атрымаў мандат прадставіць у Бруселі нешта, падобнае да плану рэформаў: у апублікаваны днямі старшынём Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам варыянт унесеныя змены, якія памяншаюць абавязанні Грэцыі на адзін мільярд. Гэтая ініцыятыва закліканая паставіць Ангеле Мэркель шах. Калі фраў канцлерын пагодзіцца весці перамовы на гэтай падставе, перамога Цыпраса стане відавочнай. Калі ж Мэркель адмовіцца, зацятасць Нямеччыны будзе распаўсюджвацца не толькі на папулісцкага лідара, але і на ўсю канстытуцыйную сфэру Грэцыі і на мільёны выбаршчыкаў. У гэтыя гадзіны ціск на Бэрлін чыняць і Злучаныя Штаты, адзначае аўтар.

"Але ніхто не кажа, што Мэркель спяшаецца. Яна можа дачакацца, каб Грэцыя наблізілася да 20 ліпеня - даты выплаты ЕЦБ 3,5 млрд еўраў. А датуль грэцкія банкі не атрымаюць з Франкфурта ліквіднасць. Эканоміка паралізаваная, за выняткам турыстычнага сэктару. Цыпрас атрымаў палітычную моц унутры краіны высокай коштам для сваіх грамадзян. Мэркель, напэўна, не мерыцца дэманстраваць згодлівасць ў дачыненні да грэцкага спаборніка, найперш, каб не страціць даверу немцаў. Іншымі словамі, Еўропа ніколі б не дайшла да такога, калі б мела лідараў, здольных падпарадкоўваць уласную тактыку патрэбам тых, хто іх выбіраў", - высноўвае карэспандэнт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках