28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дызайнерка стварыла сэрыю «ядомых» модных эскізаў

Мы - тое, што мы ямо. Пра гэта чуў, напэўна, шмат хто. Але дызайнерка з Сан-Францыска (ЗША) наважыла трохі перайначыць гэтае выслоўе.

Gretchen Röehrs - fashion-ілюстратарка з Сан-Францыска. Яна стварае эскізы адзення, прчындалаў, замалёўкі для модных часопісаў. Гэтым разам дзяўчына надумала здзівіць усіх сваімі новымі творамі. Яна стварыла сэрыю мадэляў вельмі арыгінальных сукенак.

Ейныя строі не намаляваныя на паперы, а выкананыя з сапраўдных прадуктаў. Такое гожае спалучэнне фуд-арта і fashion-дызайну выклікала вірлівае захапленне і карыстальнікаў інтэрнэт-сетак, піша Gazeta.ua.

Дызайнерка выкарыстоўвае ў сваёй творчасці хлеб, брокалі, салату, лупіны бананаў, мноства садавіны. З іх выходзяць модныя нагавіцы і сукні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках