25 красавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ў Жодзіне зноў забаранілі Купалле

26

Як на загад чыноўніка ў Жодзіна адміністрацыйнымі метадамі метадычна знішчаецца старажытная беларускі традыцыя.

Каму ў горадзе БелАЗаў гэта трэба?

Са спасылкай на "горкі досвед" таго, што "апошнія некалькі гадоў" свята ў Жодзіне нібыта зводзілася да "банальную папойку" з "шматлікімі правапарушэннямі" і "непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі"... у Жодзіне чарговым разам (другі год запар) забаранілі святкаваць Купалле, паведамляе "Радыё Рацыя".

ФОТА: Аляксей Лапіцкі

Прыніжаючы самое народнае свята і называючы яго са здзекам у грэблівым кантэксце "купальскімі ночкамі", афіцыйная газета гарвыканкама "Жодзінскія Навіны" звяртае ўвагу аж на нейкія "масавыя беспарадкі", а таксама на "непрыемны фуз" пасля свята, наракае на тое, што пра "стан гарадскога пляжа", як высвятляецца, гарадскія "камунальныя службы" на наступны дзень "і ўспамінаць не хочуць".

Вось і атрымліваецца, што раней у гэтай справе ўсё было значна лепш. А вось толькі "апошнія некалькі гадоў" здарылася такая бяда - для правядзення купальскага народнага свята варункаў у Жодзіне не стала.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках