25 красавiка 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За паўгода авіяцыя NATO перахапіла 250 расейскіх самалётаў

9
За паўгода авіяцыя NATO перахапіла 250 расейскіх самалётаў

Гэта самая вялікая колькасць інцыдэнтаў за такі перыяд з часоў халоднай вайны.

Толькі на мінулым тыдні знішчальнікі з паліцэйскай паветранай місіі NATO у краінах Балтыі перахапілі 22 расейскія самалёты, піша ў пятніцу газета The Financial Times са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў вайсковага блока.

Агулам, паводле звестак чыноўнікаў NATO, на працягу апошніх шасці месяцаў гэтага года было перахоплена 250 расейскіх вайсковых самалётаў. Гэта самая вялікая колькасць інцыдэнтаў за такі перыяд з часоў халоднай вайны, паведамляе "Корреспондент".

Амаль палова (120) з гэтых перахопаў была здзейсненая сіламі балтыйскай паліцэйскай паветранай місіі NATO.

Улічваючы, што за няпоўны 2014 год над Еўропай было перахоплена 400 расейскіх самалётаў, у NATO бачаць устойлівы рост у колькасці і сур'ёзнасці паветраных правакацый з боку Расеі, піша выданне.

Нагадаем, у сераду паблізу мяжы Латвіі былі заўважаныя адразу 12 расейскіх вайсковых самалётаў. Над нейтральнымі водамі ў Балтыйскім моры ля замежнай мяжы тэрытарыяльных вод Латвіі былі зафіксаваныя чатыры самалёты "Миг-31", чатыры "Су-24", тры "Aн-26" і адзін "Ил-76" расейскіх ВПС.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках