23 красавiка 2024, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены на Рэюньёне абломак «Боінга» дастаўлены ў Парыж

Знойдзены на Рэюньёне абломак «Боінга» дастаўлены ў Парыж

Абломак, які меркавана належыць малайзійскаму «Боінгу-777», знікламу ў 2014 годзе, дастаўлены ў парыжскі аэрапорт Орлі.

Адсюль яго адвязуць у вайсковую частку пад Тулузай, якая спецыялізуецца на аналізе авіяцыйных абломкаў, паведамляе Lenta.ru.

Дэталь неапазнанага самалёта, знойдзеная на французскай выспе Рэюньён, - кіруючая паверхня крыла (флаперон). У лабараторыі высвятляць яе серыйны нумар. Затым экспэртыза паспрабуе вызначыць, праз што абломак аддзяліўся ад самалёта. Гэта дазволіла б зрабіць высновы аб характары авіякатастрофы.

Разам з абломкам у Францыю быў дастаўлены фрагмент багажу, знойдзены там жа. Яго адправяць у лабараторыю пад Парыжам, якая спецыялізуецца на ДНК-тэстах.

Авіяцыйныя экспэрты з вялікай доляй упэўненасці кажуць, што дэталь - фрагмент зніклага лайнера, але ўлады і сваякі чакаюць афіцыйных вынікаў экспэртызы.

Рэюньён - выспа ва Усходняй Афрыцы на ўсход ад Мадагаскара. 29 ліпеня там быў знойдзены фрагмент самалёта памерам каля 2,5 метра. Дэталь была пакрытая мноствам ракавінак, гэта сведчыць, што яна пэўны час знаходзілася ў вадзе.

У ноч на 8 сакавіка 2014 года «Боінг-777», які рухаўся рэйсам MH370 з Куала-Лумпура ў Пекін, знік з экранаў радараў, пралятаючы над Паўднёва-Кітайскім морам. На борце паветранага судна знаходзіліся 12 чальцоў экіпажа і 227 пасажыраў з 14 краін, у асноўным грамадзяне Малайзіі і Кітая. Меркавалася, што самалёт упаў у ваду ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна, але да нядаўняга часу ніякіх сведчанняў гэтага выявіць не атрымоўвалася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках