29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адзначае гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання

3
Польшча адзначае гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання

Варшаўскае паўстанне было адным з найбуйнейшых бітваў польскага войска на працягу Другой сусветнай вайны.

Паўстанне пачалося 1 жніўня 1944 года ў межах развіцця аперацыі «Бура», плана агульнанацыянальнага захопу ўлады ў краіне, напярэдадні савецкага наступу. Асноўнай мэтай паўстанцаў была выцясненне нямецкіх акупантаў з горада і падтрымка надалейшай барацьбы супраць гітлераўскай кааліцыі. Пабочнай палітычнай задачай з'яўлялася імкненне вызваліць Варшаву да падыходу савецкіх войскаў, каб падкрэсліць незалежнасць польскай дзяржавы, прывесці да ўлады падпольны ўрад у выгнанні і не дапусціць насаджэнне савецкай улады.

Улічваючы вопыт з усходу і асцярогі, што баі ў Варшаве будуць адзначацца разбурэннем горада і стратай грамадзянскага насельніцтва, з’явіліся сумневы ці варта ахапіць яе акцыяй «Бура». Перамагло перакананне, што бітва за Варшаву мае значэнне не толькі ваеннае, але таксама і палітычнае, акрамя таго ўлічвалася эмацыянальнае напружанне, панавальнае сярод жыхароў сталіцы і велізарнае жаданне жаўнераў Арміі Краёвай змагацца з акупантам.

Канчаткова загад аб пачатку паўстання ў Варшаве быў выдадзены 31 ліпеня, калі перадавыя атрады Чырвонай Арміі набліжаліся да размешчанага на ўсходнім беразе Віслы раёну Прага. Да акцыі, якая пачалася пасля абеду 1 жніўня - пад камандаваннем каменданта варшаўскай вобласці палкоўніка Антонега Хрусцеля (псеўданім «Манцёр») - прыступілі прыблізна 23 тысячы салдат АК, з якіх толькі частка была ўзброеная. Хоць на працягу першых дзён баёў паўстанцы ўзялі шмат стратэгічна важных аб'ектаў і з часам чысло паўстанцаў павялічвалася (усяго змагаліся каля 34 тысяч салдат) - ім не атрымалася цалкам выцесніць немцаў з цэнтра горада, а таксама авалодаць галоўнымі камунікацыямі і мастамі.

16- тысячны нямецкі гарнізон быў моцна падмацаваны, і 5 жніўня немцы пачалі контратаку з дапамогай танкаў, цяжкай артылерыі і ўдарнай авіяцыі. У першым з узятых раёнаў (Воля) было здзейсненае масавае забойства жыхароў, яно паўтарылася яшчэ некалькі разоў. Атакуючыя нямецкія калонны падзялілі Варшаву на «паўстанцкія выспы», паміж якімі падтрымлівалася сувязь праз пераходы ў скляпах і праз падземныя камунікацыі. На гэтай тэрыторыі ўладу захапіла польская адміністрацыя, выдаваліся газеты, дзейнічала радыё і гарадскія службы.

Прадугледжвалася, што баі будуць працягвацца некалькі дзён, то бок, да прыходу Чырвонай Арміі, але напярэдадні 8 жніўня Сталін - нягледзячы на заклікі прэм'ера ўрада Польшчы ў выгнанні, які з 31 ліпеня знаходзіўся з візітам у Маскве - даў загад аб спыненні наступальных дзеянняў у раёне Варшавы . Ён не пагадзіўся нават на пасадку саюзніцкіх транспартных самалётаў на савецкіх аэрадромах, што практычна зрабіла немагчымым пастаўляць дапамогу паветраным шляхам, так як найбліжэйшыя вайсковыя базы знаходзіліся на поўдні Італіі і ў Вялікабрытаніі. Толькі ў сярэдзіне верасня, калі паўстанне набліжалася да канца, быў магчымы масавы скід, з якога паўстанцы перахапілі толькі 47 тон. Баі працягваліся, расла колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, не хапала прадуктаў харчавання, медыкаментаў і вады. Гэтую сітуацыю не змяніла ні ўзяцце Чырвонай Арміяй Прагі, ні - няўдалыя - спробы Войска Польскага пад камандаваннем генерала Берлінга ўзяць плацдармы ў Варшаве. 2 кастрычніка паўстанцы капітулявалі.

Варшаўскае паўстанне было адным з найбуйнейшых бітваў польскага войска на працягу Другой сусветнай вайны: загінулі 10 тысяч паўстанцаў, 7000 прапалі без вестак; значныя страты панеслі немцы - загінулі каля 10 тысяч салдат, каля 6 тысяч прапалі без вестак, нямецкія войскі страцілі 300 танкаў, гармат і бронеаўтамабіляў.

Паўстанне не дасягнула мэтаў, але для чарговых пакаленняў палякаў стала сімвалам мужнасці і рашучасці ў барацьбе за незалежнасць краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках