25 красавiка 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на трэцім месцы сярод краін былога СССР паводле росту даляра

8
Беларусь на трэцім месцы сярод краін былога СССР паводле росту даляра

На 28,45% (з 11.850 да 15.221) вырас афіцыйны курс даляра да беларускага рубля ў студзені-ліпені гэтага года.

Гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР (у студзені - рост на 29,96%, першы паказчык; у студзені-лютым - на 25,65%, трэцяе месца; у першым квартале - на 24,39%, трэцяе месца; у студзені -апреле - на 22,11%, пятае месца; у студзені-траўні - на 25,65%, трэцяе месца; у першым паўгоддзі - на 29,50%, трэцяе месца), піша БелаПАН.

Лідарамі сталі Украіна - 37,06% (з 15,768556 да 21,611775 грыўны) і Азербайджан - 33,80% (з 0,7844 да 1,0495 маната).

За Беларуссю размясціліся Туркменістан - 22,81% (з 2,85 да 3,50 маната), Грузія - 22,30% (з 1,8636 да 2,2792 лары), Малдова - 20,13% (з 15,6152 да 18,7586 лея), Таджыкістан - 17,94% (з 5,3079 да 6,2602 самоні), Літва - 10,91% (з 0,8221 да 0,9118 еўра), Латвія, Эстонія - па 10, 87% (з 0,8224 да 0,9118 еўра), Узбекістан - 6,31% (з 2.422,40 да 2.575,18 сума), Расея - 4,86% (з 56,2584 да 58,9906 рубля), Кыргызстан - 3,63% (з 58,8865 да 61,0213 сома), Казахстан - 2,80% (са 182,35 да 187,45 тэнге) і Арменія - 0,70% (з 474,97 да 478, 29 драма).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, курс не змяніўся (11,10 рубля).

У ліпені афіцыйны курс даляра ў Беларусі знізіўся на 0,81% - другі паказчык на тэрыторыі былога СССР пасля Кыргызстана (1,70%). У Таджыкістане і Туркменістане курс не змяніўся. У астатніх краінах амерыканская валюта падаражэла: у Азербайджане - на 0,11%, Малдове - на 0,31%, Казахстане - на 0,67%, Узбекістане - на 0,77%, Арменіі - на 1,22%, Грузіі - на 1,37%, Латвіі, Літве і Эстоніі - на 2,03%, Украіне -на 2,84%, Расеі - на 6,24%.

У 2014 годзе Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты (на 24,61%), у 2013-м - другое (на 10,97%), у 2012-м - чацвёртае (на 2,63%), у 2011-м - першае (на 178,33%), у 2010-м - сёмае (на 4,79%), у 2009-м - першае (на 30,14%), у 2008 -м - дзевятае (на 2,33%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках