24 красавiка 2024, Серада, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На геральдычным знаку ў Шклове з'явіўся надпіс і па-беларуску

1
На геральдычным знаку ў Шклове з'явіўся надпіс і па-беларуску

Аднак дата заснавання горада на шыльдзе засталася нязменнай.

У Шклове на геральдычным знаку памянялі шыльду. Са слоў краязнаўцы Аляксандра Грудзіны, цяпер назва горада напісаная на беларускай і рускай мове, паведамляе «Радыё Свабода».

На старой пліце, якая таямніча знікла ўчора, беларускамоўнай назвы горада не было, што выклікала крытыку ў адрас мясцовых чыноўнікаў.

Аб знікненні шыльды з рускамоўным надпісам стала вядома 31 ліпеня. Галоўны архітэктар Шклоўскага раёна Георгій Сіваеў паведаміў, што «дошку знялі вандалы, іх ужо шукае МУС і знойдзе, таму што там ўсталяваная відэакамера». Разам з тым у аддзеле міліцыі сказалі, што ніякіх заяў аб знікненні шыльды ім не паступала.

Паводле слоў Рыгора Кастусёва, шклоўскія чыноўнікі наўмысна прыдумалі «вандалаў», каб не прызнаваць сваёй памылкі ў напісанні на шыльдзе назвы горада толькі на рускай мове.

Краязнаўца Аляксандр Грудзіна, стоячы непадалёк ад геральдычнага знака, на які ўсталёўвалі новую шыльду, заўважыў, што дата заснавання горада на ёй засталася ранейшая - 1535. Паводле гістарычных крыніц, у гэты год Шклоў быў захоплены і спалены маскоўскім ваяводам Васіля Шуйскага. Афіцыйна гэтую падзею і звязваюць з «заснаваннем» горада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках