29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палёная» гарэлка з Расеі залівае Беларусь

22
«Палёная» гарэлка з Расеі залівае Беларусь

У Беларусі моцна ўпалі продажы алкаголю. Ці значыць гэта, што беларусы нарэшце сталі менш піць?

Згодна з Нацыянальным статыстычным камітэтам, за першае паўгоддзе параўнальна таго ж перыяду мінулага года ў рублёвым эквіваленце беларусы сталі менш купляць гарэлкі: на цэлых 13,8%. На 20% ўпалі продажы лікёрагарэлачных вырабаў і пладовых вінаў, на 6% - піва. І гэта без уліку інфляцыі. Ці значыць гэта, што беларусы нарэшце сталі менш піць? На гэтае пытанне адказваюць людзі, апытаныя тэлеканалам «Белсат».

«Калі глядзець на тое, што мы бачым раніцай ля пад'ездаў, я не думаю, што людзі сталі менш піць. Яны сталі піць менш якаснага», - кажа жыхар Магілёва.

«Па сабе суджу: як пілі, так і п'ем», - згаджаецца яшчэ адзін суразмоўца з абласнога цэнтра.

Тое ж самае кажа і міліцэйская статыстыка. Расце колькасць адміністрацыйных пакаранняў за п'янства ў грамадскіх месцах, амаль у паўтара разы больш алкаголікаў адправілі ў ЛПП. У Галоўнай управе ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ведаюць, адкуль дзьме вецер.

«Статыстыка сведчыць, што піць менш не сталі... У Беларусь лінуў кантрафакт з Расейскай Федэрацыі», кажа прадстаўнік МУС.

«Паўночны вецер», «Царскае паляванне», «Руская бяроза» - з Саюзнай дзяржавы да нас плывуць тоны як «палёнай», так і сапраўднай рускай гарэлкі. Беларускі алкаголь прайграе таннаму безакцызнаму. І цэлымі караванамі праз празрыстую мяжу з Расеі едуць спіртавозы. Сивушное дыханне братняга народа пачулі нават дзяржаўныя медыя.

У Беларусі з таннага расейскага спірту робяць барматухі, якую потым прадаюць у падпольных алкакрамах, часцей за ўсё ў прыватным сектары.

«З аднаго літра спірту можна зрабіць 5 бутэлек гарэлкі, а спірт вельмі патаннеў у Расеі. Зараз літр спірту каштуе $1-3 », распавёў былы парламентарый Сяргей Скрабец.

Спіртавозы ловяць, выпісваюць штрафы, але аб'ёмы палёнага алкаголю толькі растуць.

«Памер кантрабанды вельмі вялікі, бо прыбытак складае да 1000%», - падкрэсліў экс-дэпутат.

Віталь Рымашэўскі - сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», мяркуе, што алкабізнэс квітнее праз буйную карупцыю ў айчынных сілавых органах і праз адсутнасці беларуска-расейскай мяжы. І «левы» спірт - толькі адзін з вядомых фактараў.

«Шматлікі транзіт нелегальных людзей, злачынцаў праз гэтую мяжу, і наркатрафік. Вядома, што адна з прычын распаўсюджвання тут спайсу - гэта адкрытая мяжа з Расеяй», - кажа ён.

Аднак ва ўрадзе прапанавалі не новыя памежныя пункты, а новыя падаткі. Сёння Міністэрства фінансаў у законапраекце пра змены ў Падатковы кодэкс прапанавала павялічыць акцызы на алкаголь - да 20%. Гэта значыць, чыноўнікі хочуць зрабіць айчынную гарэлку і «чарніла» яшчэ даражэйшымі. Калі закон прымуць, беларускія і расейскія бутлегеры могуць з радасцю падняць чарачку «За Мінфін!»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках