19 красавiка 2024, Пятніца, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэматыка для беларусаў

29

Рэцэпт беларускай мары складзены - трэба ўсяго толькі знайсці ў нетрах нафту і газ.

Задача складаная, затое мара - даўняя, пішуць «Беларускія навіны».

Некаторыя школьныя прадметы вучыць нашмат лягчэй, калі разумееш, як іх прымяніць на практыцы. Нядаўна ў Беларусі так актуалізавалі матэматыку.

У астатнім у Беларусі без зменаў. Ужо гадоў 20.

Праўда, з дзяржаўнымі сімваламі апошнім часам усё часцей адбываецца нейкая пятрушка.

І нават «выбары» ў нашай цудоўнай краіне будуць праходзіць па старой схеме яшчэ вельмі-вельмі доўга.

Хіба што ЦВК, нарэшце, возьме на ўзбраенне лозунг «Калі не Лукашэнка, то кот!».

І назапасіць грошы на празрыстыя скрыні.

Тым часам непрыкметна падкраўся апошні месяц лета, але самага лета многія беларусы так і не адчулі.

«Опять зима, — сказало лето,

подняв повыше воротник. —

Метеорологам за это

пора бы дать сегодня втык».

«Твои претензии нелепы, —

метеорологи в ответ. —

Причинно-следственные скрепы

ты перепутало на нет.

Живём не в царстве тридевятом,

а в среднерусской полосе —

мы тут и сами кроем матом

дожди и грозы эти все…»

«Да ладно, ладно, всё в порядке…

Не надо ссориться, друзья! —

метнулось лето на попятки. —

И пошутить уже нельзя?» (с) Дзмітрый Растаеў

Падобна на тое, што цяпло прыйдзе ў Беларусь ужо ў наступным годзе.

Але сіноптыкі абяцаюць яшчэ як мінімум адзін сонечны дзень у жніўні, і, магчыма, камусьці ў гэты дзень нават удасца сагрэцца.

А пакуль нясталае надвор'е не дае беларусам выбары нармальна правесці - усё зборшчыкі подпісаў разбягаюцца.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках