23 красавiка 2024, aўторак, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Данецкам цяжка паранены беларускі добраахвотнік

6
Пад Данецкам цяжка паранены беларускі добраахвотнік

У ноч на 10 жніўня ва Украіне ў час бою быў цяжка паранены беларускі добраахвотнік, які ваяваў у корпусе «Правага сектара».

Пра гэта паведаміў валанцёр Андрэй Стрыжак, які займаецца зборам дапамогі для АТА ў Беларусі. Імя і характар ранення беларуса не называюцца.

- Адзіныя вядомыя падрабязнасці - гэта тое, што беларускага байца ў гэты момант ужо эвакуавалі ў шпіталь і аперуюць, - паведаміў «Салідарнасці» Андрэй Стрыжак.

Грамадзянін Беларусі быў паранены падчас спробы прарыву баевікоў пад вёскай Белая Каменка Данецкай вобласці. Прэс-цэнтр АТА паведамляе, што пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў з 72-й механізаванай брыгады атакавалі баевікі колькасцю блізу 400 чалавек. У складзе групы баевікоў знаходзіліся 10 танкаў і 10 БМП.

На дапамогу вайскоўцам прыбыў добраахвотніцкі батальён «Правага сектара». Украінскія сілы змаглі адбіць атаку ворага, аднак у баі страцілі 7 чалавек, 11 чалавек параненыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках