20 красавiка 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лельчыцкім раёне гарыць лес, у Брагінскім - тарфянік

3
У Лельчыцкім раёне гарыць лес, у Брагінскім - тарфянік

10 жніўня быў выяўлены лясны пажар на плошчы 4,5 га каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна.

Для ліквідацыі пажару задзейнічана шэсць адзінак тэхнікі і 35 чалавек. А 06.00 11 жніўня плошча пажару складала 2,5 га, піша БелаПАН.

Як паведамляе МНС РБ, таксама 10 жніўня знойдзены тарфяны пажар на плошчы 1 га каля вёскі Катлавіца Брагінскага раёна. Для ліквідацыі пажару задзейнічана пяць адзінак тэхнікі і 16 чалавек. А 06.00 11 жніўня плошча пажару складала 0,7 га.

Гарыць лес і на тэрыторыі Украіны, недалёка ад мяжы з Беларуссю. На паведамленні ўкраінскіх СМІ, ачагі ўзгарання на тэрыторыі "Чарнобыльскай пушчы" былі лакалізаваныя яшчэ ў нядзелю, цяпер ратавальнікі спрабуюць ліквідаваць агонь. Да ліквідацыі пажару прыцягнута 97 чалавек і 17 адзінак тэхнікі, у тым ліку тры пажарныя самалёты і гелікоптэр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках