18 красавiка 2024, Чацвер, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Будапэшта сутыкнуліся два цягнікі

Паблізу Будапэшта сутыкнуліся два цягнікі

У прадмесці вугорскай сталіцы Будапэшта адбылося лабавое сутыкненне двух цягнікоў.

У выніку інцыдэнту пацярпелі 19 чалавек, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ са спасылкай на Reuters.

Паводле аператыўных звестак мясцовых ратавальнікаў, тры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. Таксама сярод пацярпелых - машыніст аднаго з цягнікоў.

Як паведаміў прадстаўнік дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі Вугоршчыны, да сутыкнення цягнікі рухаліся з нізкай хуткасцю - блізу 20 км/г. Дзякуючы гэтаму колькасць пацярпелых не перасягнула 20 чалавек, а ахвяр здалелі ўнікнуць.

Мясцовая паліцыя пачала расследаванне прычын аварыі.

Ці былі сярод пацярпелых грамадзяне Украіны, ва ўкраінскім пасольстве пакуль не паведамляюць.

Нагадаем, раней у Румыніі адбылася новая аўтакатастрофа, у якой загінула ўкраінка, а двое грамадзян Украіны атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках