28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расейскай АН: Масква становіцца Тэгеранам

21
Навукоўцы расейскай АН: Масква становіцца Тэгеранам

Расейскія вучоныя, што супрацоўнічаюць з заходнімі калегамі, рыхтуюцца да эміграцыі.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, якая апытала некалькіх прадстаўнікоў РАН пра тое, як змяняецца навука ў Расеі ў перыяд пахаладання стасункаў з Захадам. Некаторыя рыхтуюцца да горшага.

Так, лінгвіст Андрэй Шлуінскі паказаў, што за апошні год стала больш складана супрацоўнічаць з заходнімі калегамі. «Адміністрацыя менш ліберальна ставіцца да доўгіх паездак за мяжу... Кажуць, што тых, хто спрабуе «сядзець на двух крэслах», могуць скараціць. Таму даследчыкі, якія сур'ёзна ўцягнутыя ў працу з заходнімі арганізацыямі, псіхалагічна гатовыя да таго, што рана ці позна ім давядзецца канчаткова эміграваць», - распавёў ён.

Таксама Шлуінскі паказвае на ўзрослую бюракратызацыю: «Кажуць, што ў некаторых інстытутах збіраюцца аднавіць так званы «першы аддзел», які ў СССР абавязкова візаваў усе замежныя публікацыі супрацоўнікаў».

Спецыяліст у галіне малекулярнай біялогіі Міхаіл Гельфанд кажа, што палітычная ізаляцыя адбіваецца на аўтарытэце расейскай навукі: «Нядаўна мы праводзілі ў Маскве міжнародную канферэнцыю па вылічальнай малекулярнай біялогіі. З-за мяжы да нас прыехалі толькі тыя навукоўцы, з якімі мы даўно знаёмыя... магу сабе ўявіць, што Масква паступова становіцца рускім Тэгеранам». Ён таксама паказвае на выпадкі разрыву навуковых стасукаў праз палітыку: «Пасля катастрофы малайзійскага «Боінга» (над Данбасам) з Расеі з'ехаў галандскі анколаг Антон Бэрнс. У самалёце, які разбіўся ляцелі ягоныя калегі».

Кіраўнік школы сацыяльных і гуманітарных навук ВШЭ ў Санкт-Пецярбургу Данііл Аляксандраў мяркуе, што замежнапалітычны крызіс стварыў дадатковыя рызыкі для навукоўцаў, якія супрацоўнічаюць з заходнімі навуковымі арганізацыямі: «Я збіраюся рабіць вялікі праект з амерыканцамі. Мае калегі адразу пытаюць: а вы не баіцеся, што на вас напішуць заяву ў кампетэнтныя органы?»

Ён паказвае, што на практыцы нічога пакуль не змянілася і, напрыклад, у ВШЭ прадаўжаюць запрашаць на працу заходніх спецыялістаў, аднак «у паветры агульнае адчуванне пагрозы, прычым нават не ад адміністрацыі, а ад навакольных».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках