19 красавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбалісты моладзевай зборнай Беларусі занялі на ЧС шостае месца

3
Гандбалісты моладзевай зборнай Беларусі занялі на ЧС шостае месца

Гандбалісты зборнай Беларусі занялі шостае месца на чэмпіянаце свету сярод моладзевых (U-21) зборных ў Бразіліі.

У паядынку за 5-е месца беларусы саступілі зборнай Швецыі, саступіўшы скандынавам другі раз на цяперашнім першынстве планеты, піша «Прессбол».

Беларусь (U-21) - Швецыя (U-21) - 33:37 (15:19)

Мячы ў складзе зборнай Беларусі закідвалі Шынкель - 7, Кулак, Гарбуз - па 5, Гайдучэнка - 4, Бароўскі, Сончык, Подшывалаў - па 3, Карвацкі, Гусакоў, Кулеш - па 1.

Шостае месца - лепшы вынік для ўсіх мужчынскіх гандбольных зборных Беларусі на чэмпіянатах свету.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках