29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі тэлеканал паказаў новы фільм пра допінг у расейскім спорце

1
Нямецкі тэлеканал паказаў новы фільм пра допінг у расейскім спорце

Нямецкі тэлеканал Das Erste паказаў новы фільм, у якім абвінавачвае расейскіх спартоўцаў ва ўжыванні допінгу.

У стужцы называюцца імёны лёгкаатлетак, якія нібыта прымаюць забароненыя прэпараты, піша РБК.

Аўтар фільма - журналіст Хаё Зэпельт - сцвярджае, што пасля выкрыццяў у ягоным першым фільме сітуацыя з допінгам у расейскім спорце застаецца неразвязанай. Ён сцвярджае, што спартоўцам, якія пагадзіліся на інтэрв'ю, пагражаюць, і яны вымушаныя хаваць сваё месцажыхарства.

Зэпельт заявіў, што падчас паездкі ў Расею не змог дамагчыся інтэрв'ю са спартоўцамі, аднак пазней атрымаў два аўдыёфайлы, на якіх нейкія галасы кажуць аб ужыванні забароненых сродкаў, у тым ліку эпакрыну. Журналіст сцвярджае, што галасы належаць прызёркам чэмпіянату свету па лёгкай атлетыкі ў жаночай эстафеце Таццяне Мязінай, а таксама бегуноў на 1500 метраў Крысціне Угаравай. Пры гэтым гаворка цалкам забіваецца перакладам на нямецкую або ангельскую мову.

Такім жа чынам у фільме прадстаўлены размовы яшчэ двух чалавек, якіх Зэпельт ідэнтыфікуе як уладальніцу бронзавай узнагароды на Алімпіядзе ў Лондане бегуна на 800 метраў Кацярыну Паістогаву, а таксама ўладальніцу залатога медаля на камандным чэмпіянаце Еўропы Насту Баздыраву. Запіс іх размоў нібыта зроблены ў падтрыбунным памяшканні пры дапамозе сотавага тэлефона.

Зэпельт таксама сцвярджае са спасылкай на сваіх інфарматараў, што некаторыя расейскія лёгкаатлеты хаваюць сваё месцазнаходжанне, парушаючы тым самым правілы Сусветнага антыдопінгавага агенцтва. Расейскае антыдопінгавае агенцтва, як сцвярджае Зэпельт, дапамагае спартоўцам пазбягаць дыскваліфікацыі і нібыта папярэджвае іх аб візітах замежных спецыялістаў. Аднак арыгінал паказанняў сведак у фільме таксама адсутнічае.

Напярэдадні асабісты трэнер бягухі Баздыравай Уладзімір Казарын, каментуючы анонс фільма нямецкіх журналістаў, заявіў, што ягоная падапечная «абураная хлуснёй», зганьбаваўшай яе сумленнае імя. «Насця ў шоку ад таго, што адбылося, і адмаўляецца неяк каментаваць усю хлусню аўтараў гэтага фільма. Але калі вы памятаеце, гэтыя ж немцы ў канцы мінулага года такім жа чынам спрабавалі падставіць іншую маю вучаніцу, Марыю Савінаву», - сказаў ён. З ягоных слоў, «падпольныя здымкі», пра якія ідзе гаворка, прайшлі ў лістападзе 2014 года, але відэазапіс з Баздыравай не ўвайшоў у першую серыю, якую паказалі ў снежні, сказаў Казарын.

Першы фільм, які распавядае пра допінг у вялікім спорце, тэлеканал паказаў у снежні.

99% расейскіх атлетаў ужываюць допінг, распавядала ў фільме дыскваліфікаваная кідальніца дыска Яўгенія Пячорына. Тэлеканал таксама абвінаваціў ва ўкрывальніцтве парушэнняў Міжнародную асацыяцыю лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках