28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярнасць партыі Ангелы Меркель дасягнула рэкорду

Папулярнасць партыі Ангелы Меркель дасягнула рэкорду
АНГЕЛА МЕРКЕЛЬ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Блок кансерватыўных партый ФРГ мог бы атрымаць абсалютную большасць мандатаў у бундэстагу, калі б выбары адбыліся зараз.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле гэтых даследаванняў, Хрысціянска-дэмакратычны саюз, старшынёй якога з'яўляецца Мэркель, і баварскі Хрысціянска-сацыяльны саюз падтрымліваюць 43% выбаршчыкаў. Гэта азначае, што блок гэтак жа моцны, як усе астатнія прадстаўленыя ў парламенце партыі, разам узятыя.

На думку аўтараў апытання, экспэртаў інстытута сацыялагічных даследаванняў Emnid, гэткі высокі рэйтынг тлумачыцца небывалай папулярнасцю канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель.

Адзначаецца, што блок заваяваў бы ў новым складзе парламента абсалютную большасць месцаў і мог бы сфармаваць урад самастойна. Такога ў Нямеччыне не было з 2005 года.

Раней паведамлялася, што канцлерка Нямеччыны гатовая балатавацца на чацвёрты тэрмін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках