19 красавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы Гарыка Сукачова завіслі ў «Расейскім крэдыце»

15
Грошы Гарыка Сукачова завіслі ў «Расейскім крэдыце»
ІГАР (ГАРЫК) СУКАЧОЎ

Вядомы музыкант Ігар Сукачоў апынуўся сярод пацярпелых фундатараў банка «Расейскі крэдыт», у якога адклікалі ліцэнзію на мінулым тыдні.

Пра гэта РБК распавяла крыніца, блізкая да мэнэджмэнта крэдытнай арганізацыі, і пацвердзіла прадстаўніца часовай адміністрацыі.

Паводле слоў першага суразмоўцы, у рублёвым эквіваленце ўклад Ігара Сукачова перавышае 100 млн руб. Знаёмы музыканта, які таксама ведае аб буйной суме на дэпазіце, паведаміў, што пацярпелы збіраецца судзіцца. Праўда, супраць каго будзе накіраваны пазоў, знаёмы патлумачыць не мог.

Цяпер у «Расейскім крэдыце» працуе часовая адміністрацыя, якая ў тым ліку рыхтуе рэестр укладчыкаў. Калі сума дэпазіту перавышае страхавое пакрыццё, фундатары будуць уключаны ў спіс крэдытораў першай чаргі. Але атрымаць кампенсацыю, якая перавышае страхоўку, яны змогуць не раней чым праз адзін-два гады, калі будуць скончаны ліквідацыйныя мерапрыемствы. Як правіла, поўную суму ўсё роўна атрымаць не ўдаецца. Асабліва калі гаворка ідзе пра такія буйныя сумы.

Сукачоў сказаў праз тэлефон, што не каментуе такія пытанні. Канцэртны дырэктар Аляксей Кудзінаў адмовіўся ад каментароў, спаслаўшыся на некампетэнтнасць ў гэтым пытанні. Асабісты памочнік Сукачова Ганна Грыгор'ева заявіла, што не каментуе тэму.

Прэс-служба «Расейскага крэдыту» паведаміла, што не валодае такой інфармацыяй.

ЦБ адклікаў ліцэнзію «Расейскага крэдыту», М Банка і АМБ Банка 24 ліпеня 2015 года. Усе тры банкі ўваходзілі ў групу банкіра Анатоля Мотылева. 27 ліпеня ЦБ пазбавіў ліцэнзіі апошні банк групы «Тульскі прамысловец».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках