29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Акудовіч: Каб супрацьстаяць уладам, трэба вострае пачуццё ўласнай годнасці

14
Валянцін Акудовіч: Каб супрацьстаяць уладам, трэба вострае пачуццё ўласнай годнасці
ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ

Выбары застаюцца ў памяці дзякуючы апазіцыі, а не ўладам.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» беларускі пісьменнік і філосаф, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій Валянцін Акудовіч.

«Нават звычайная актыўная частка беларускага грамадства не толькі адсунулася ад выбарчага працэсу, а як бы нават грэбуе ім, - сказаў ён. - Далей лагічным выглядае яшчэ адно пытанне. А з чаго гэта «народныя настроі» так абвялі? Падстаў, натуральна, мноства. Але калі зусім коратка, то справа ў тым, што беларускі рэжым за доўгія гады барацьбы за ўладу, нарэшце, канчаткова дыскрэдытаваў інстытут прэзідэнцкіх выбараў. Таму ўжо сёння яна па сутнасці сама збірае подпісы выбаршчыкаў за сваіх як бы палітычных апанентаў. У тым сэнсе, што закрывае вочы на тое, як яны не столькі збіраюцца, колькі проста ўпісваюцца ў бланкі.

Я ўжо неяк казаў, што ўсё звязанае з цяперашнімі выбарамі з'яўляецца абразай чалавечай годнасці. Таму ў гэтай сітуацыі адзінае, як мне думаецца, што можна было б зрабіць, гэта паспрабаваць супрацьпаставіць палітычнай брыдоце ўлады этычны імператыў. Прасцей кажучы, згуртавацца вакол маральна знакавай сёння фігуры Мікалая Статкевіча».

Валянцін Акудовіч падкрэслівае, што не прапаноўвае проста дамагацца вызвалення палітвязня праз спробу яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

«Мне бачылася зусім іншае, а менавіта, магчымасць стаць побач з Мікалаем Статкевічам і спіной да ўсяго таго, што ўлада называе выбарамі, - заявіў філосаф. - Тым самым, насуперак палітычнаму календару ўлады, мы б намалявалі свой - этычны, дзе ў валошкавы колер быў бы афарбаваны дзень рэвалюцыі годнасці.

Каб стаць спіной да пануючай улады, трэба вострае пачуццё ўласнай годнасці. А беларусам яго катастрафічна не стае. Амаль усім нам яго моцна не стае».

Валянцін Акудовіч параўнаў сённяшнюю кампанію з падзеямі 2006 і 2010 гадоў.

«Папярэднія выбары застануцца ў памяці дзякуючы не ўладзе, а апазіцыі, - кажа ён. - У 2006 годзе - гэта Плошча з намётавым мястэчкам. Менавіта яна, а не самі выбары, страсянулі сітуацыю. У яшчэ большай ступені гэта тычыцца мінулых выбараў 2010 года. Таксама Плошча, але больш драматычная, з брутальным, нават па мерках нашай улады, разгонам і збіццём вялікай колькасці людзей і з самым выхадам на вуліцу гэтых дзесяткаў тысяч людзей. Гэта было фантастычна.

А без гэтага ніхто б і не ўспомніў, якія там лозунгі былі ў 2006 або ў 2010 годзе».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках