25 красавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой у Інгушэціі: расейскае войска выкарыстала артылерыю

14
Бой у Інгушэціі: расейскае войска выкарыстала артылерыю

Сур'ёзны бой адбыўся на мяжы Чачні і Інгушэціі: выкарыстоўвалася артылерыя, восем чалавек знішчаныя.

Пра гэта паведаміла крыніца "Интерфакса" у праваахоўных органах.

Боесутыкненне адбылося ў суботу ў ваколіцах паселішча Датых Сунжанскага раёна Інгушэціі ў раёне адміністрацыйнай мяжы з Чачэнскай рэспублікай.

"Напярэдадні падчас боесутыкнення з выкарыстаннем артылерыі была ліквідаваная бандгрупа, якая складаласяз васьмі ўдзельнікаў НВФ. Асобы забітых цяпер вызначаюцца", - сказала крыніца агенцтва. Пра страты або параненых з боку сілавікоў не паведамляецца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, знішчаныя чальцы Ачхой-Мартанаўскай групы.

Сярод загінулых папярэдне апазнаны Адам Тагілаў, адзін з лідараў сепаратысцкага падполля на Паўночным Каўказе, які з'яўляўся арганізатарам нападу на аб'екты органаў улады ў горадзе Грозным у снежні 2014 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках