20 красавiка 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены на Рэюньёне абломак «Боінга» апынуўся хатняй драбінай

Знойдзены на Рэюньёне абломак «Боінга» апынуўся хатняй драбінай
ФОТА: AP / LUCAS MARIE

Новы абломак, знойдзены на французскай выспе Рэюньён, не належыць знікламу ў 2014 годзе Boeing.

Ён з'яўляецца часткай драбіны, паведамляе AP са спасылкай на кіраўніка дэпартамента грамадзянскай авіяцыі Малайзіі Азхарудзіна Абдула Рахмана, піша РБК.

Рахман кіруе расследаваннем ў Францыі, звязаным з даследаваннем выяўленай часткі крыла. Паводле ягоных слоў, ён прачытаў у СМІ, што новыя фрагменты ўяўляюць сабой частку дзвярэй самалёта. Чыноўнік спытаў ва управе грамадзянскай авіяцыі і ў людзей на Рэюньёне і высветліў, што гэта была хатняя драбіна.

Раней улады Малайзіі пацвердзілі, што знойдзены абломак крыла Boeing 777. Гэта тая ж мадэль самалёта, што і ў зніклага ў сакавіку 2014 года судна. Абломак выкінула на выспу Рэюньён ў Індыйскім акіяне.

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выляцеў з Куала-Лумпура ў Пекін, 8 сакавіка 2014 года адхіліўся ад маршруту і знік. На яго борце знаходзіліся 239 пасажыраў і чальцоў экіпажа. Расследаванне прыйшло да высновы, што самалёт мог зваліцца ў Індыйскі акіян.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках