20 красавiка 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На хмарачосе ў Нью-Ёрку паказалі выміраючых жывёл

3

На сцены Эмпайр-стэйт-білдынг праецыраваліся выявы дзікіх жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

На фасадзе Эмпайр-стэйт-білдынг з'явіліся блакітны кіт, снежны барс, гарылы, скаты - усяго 160 відаў жывёл. Завяршала кампазіцыю 106-метровая праекцыя афрыканскага льва Сэсіла, якога нядаўна застрэліў дантыст з ЗША, паведамляе руская служба BBC.

Выявы ствараліся пры дапамозе 40 магутных пражэктараў, усталяваных на даху аднаго з суседніх будынкаў. Васьміхвілінны сеанс паўтараўся праз кожныя 15 хвілін цягам трох гадзін, з дзевяці вечара да паўночы.

Мерапрыемства сабрала натоўп гледачоў. Відавочцы кажуць, што выявы былі бачныя нават за 20 кварталаў ад хмарачоса.

103-павярховы Эмпайр-стэйт-білдынг з'яўляецца адным з самых высокіх хмарачосаў Манхэтэна. Арганізатары шоу выбралі гэты будынак менавіта праз яго знакамітасць ва ўсім свеце, аднак на тое, каб дамагчыся дазволу на правядзенне акцыі, ім спатрэбілася каля трох гадоў.

Агульны кошт мерапрыемствы склаў прыкладна 1 млн даляраў. Большая частка гэтых сродкаў была атрымана з дабрачынных фондаў.

Акцыя была часткай рэкламнай кампаніі дакументальнага фільма пра выміраючых жывёл, падрыхтаванага каналам Discovery, прэм'ера якога адбудзецца ў снежні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках